Гісторыя прадпрыемства

 

 Для выканання праектна-пошукавых, землеўпарадкавальных і іншых відаў работ і паслуг, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання зямель, распараджэннем Савета Міністраў БССР ад 27 кастрычніка 1969 года № 1085р і загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР ад 29 кастрычніка 1969 года № 386 быў арганізаваны Магілёўскі філіял Рэспубліканскага праектнага інстытута па землеўпарадкаванню «Белдзіпразем».

Пры агульнарэспубліканскай рэгістрацыі юрыдычных асоб у 1996 годзе Магілёўскі філіял Рэспубліканскага праектнага інстытута па землеўпарадкаванню "Белдзіпразем" быў перайменаваны ў Магілёўскае прадпрыемства "Праектны інстытут Белдзіпразем". 24 красавіка 2000 года Магілёўскім аблвыканкамам названае прадпрыемства зарэгістравана як даччынае прадпрыемства "Праектны інстытут "Магілёўгдзіпразем" рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Праектны інстытут "Белдзіпразем".

Па ўзгадненні з Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Праектны інстытут Белдзіпразем" у 2006 годзе даччынае прадпрыемства "Праектны інстытут "Магілёўдзіпразем" перайменавана ў рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства "Праектны інстытут Магілёўдзіпразем" рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Праектны інстытут Белдзіпразем" (скарочана: РУП "Праектны інстытут Магілёўдзіпразем" РУП "Праектны інстытут Белдзіпразем") і з'яўляецца правапераемнікам усіх яго правоў і абавязкаў.

Маёмасць прадпрыемства знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і належыць прадпрыемству на праве гаспадарчага вядзення. Органам дзяржаўнага кіравання прадпрыемства з'яўляецца Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

Прадпрыемства мае статус юрыдычнай асобы, з'яўляецца камерцыйнай арганізацыяй, мае свой статут і самастойны баланс.
Месца знаходжання прадпрыемства: Рэспубліка Беларусь, 212026, г. Магілёў, вул. Арлоўскага, д. 24Б.

Асноўным відам дзейнасці прадпрыемства з'яўляецца выкананне землеўпарадкавальных, тапографа-геадэзічных, праектных пошукавых работ, аперацый з нерухомай маёмасцю і іншых відаў работ і паслуг.

Прадпрыемства выконвае работы па землеўпарадкаванню і пераразмеркаванню зямель паміж землекарыстальнікамі, землеўладальнікамі, уласнікамі і арандатарамі зямельных участкаў, выконвае афармленне матэрыялаў па ўзгадненні месца размяшчэння аб'ектаў будаўніцтва (дарог, прадпрыемстваў, жылых і вытворчых будынкаў і г. д.), па прадстаўленні зямельных участкаў прадпрыемствам, арганізацыям, установам для розных мэтаў, грамадзянам для вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркі, калектыўнага садоўніцтва і агародніцтва, дачнага і індывідуальнага будаўніцтва, па дэшыфраваннi аэрафотаздымкаў і фотапланаў, складаннi лічбавых мадэляў карт.

Для выканання названых работ і ўзаемаўвязання землеўладання і землекарыстання прадпрыемства выконвае работы па стварэнні планавага і вышыннага абгрунтавання з дапамогай высокадакладнага геадэзічнага абсталявання з выкарыстаннем спадарожнікавых сістэм.

У цяперашні час у інстытуце працуе 166 чалавек, з іх 80% з вышэйшай адукацыяй. Сярэдні ўзрост супрацоўнікаў 38 гадоў. Побач з вопытнымі, заслужанымі спецыялістамі працуюць учарашнія выпускнікі, вопыт і навыкі перадаюцца ад старэйшага пакалення малодшаму.
У структуру прадпрыемства ўваходзіць 3 праектна-пошукавых аддзела з размяшчэннем спецыялістаў землеўпарадкавальнага профілю ў Магілёве, Бабруйску, Горках і Крычаве, аддзел зямельна-інфармацыйных сістэм. 
За апошнія гады ў РУП "Праектны інстытут Магілёўдзіпразем" значна палепшана матэрыяльна-тэхнічная база. У цяперашні час для выканання работ прадпрыемства мае сучаснае геадэзічнае абсталяванне розных мадыфікацый, камп'ютэрную і аргтэхніку, неабходны інвентар, аўтатранспарт для выканання выязных работ.

У сваёй дзейнасці прадпрыемства кіруецца прынятым 23 ліпеня 2008 года Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб Зямлі, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 года № 667 "Аб канфіскацыі і выдачы зямельных участкаў» (у рэд. Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.02.2009 г. № 64), іншымі нарматыўнымі актамі, увесь час ўдасканальвае арганізацыю і тэхналогію выканання работ.